“Нашчадкі традыцый”

08.12.2023

Пра стварэнне вырабаў народнага мастацтва не па расказах ведаюць удзельнікі гуртка “Нашчадкі традыцый” Залужскай сярэдняй школы. Як ткаць пояс, вышыць беларускі арнамент, сплесці бранзалет дружбы, асвоіць ткацтва на кроснах – усё гэта дзеці рознага ўзросту ствараюць сваімі рукамі. Але не толькі гэта цікавіць юных майстроў. Яны таксама вывучаюць паходжанне і гісторыю народных промыслаў і рамёстваў, якія адлюстроўваюць культуру і традыцыі нашага народа.